22 красавіка: госць эфіру - кандыдат філасофскіх навук, дацэнт НАН РБ Андрэй Дудчык

21.04.2021 

Чацвер, 22 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – запісы партугальскай спявачкі Марызы;
- у 06:10 – песні ў выкананні італьянцаў Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 09:00 – мелодыі Сяргея Рахманінава, Нікало Паганіні, Міхаіла Глінкі і Анатоля Багатырова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: аркестр Дзюка Элінгтана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Андрэй Дудчык;
- у 14:05 – “Вальс” з аперэты “Цыганская любоў” Франца Легара;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нідэрландскі кампазітар Том Холкенборг;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;
- у 15:15 – вакальныя паэмы Станіслава Манюшкі, Вячаслава Кузняцова і Дзмітрыя Смольскага з рэпертуару Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “Дэбют”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне казак”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны пра вайну заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхаіла Солапава, вершы, эстрадная музыка;
- у 17:30 – арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – канцэрт японскага аркестра Yokohama Sinfonietta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Тры дачкі”;
- у 21:10 – творчасць народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай;
- у 22:15 – музыка Мікалая Мяскоўскага;
- у 23:30 – запісы Леа Сэера.
У праграме магчымы змены.