22 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: прагучаць кампазіцыі гурта «Eagles»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы брытанскага скрыпача Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы эстрадных аркестраў Джэймса Ласта, Поля Марыа і іншых;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць аўстралійскага кампазітара Нат Барч;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» наведаем Масты;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Цветы»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 2024 «Граф Монтэ-Крыста». Сцэнарый і рэжысура – Аляксандра дэ Ла Патэльера і Мацьё Дэлапорта, музыка – Жэрома Рэбацье;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць савецкага кампазітара Барыса Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Жака Афенбаха;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Бадзі Рыча і яго групы 1962 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – спецыяліст па японскай культуры і мастацтве Ірына Лампе;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы Сяргея Рахманінава;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: першая частка оперы Антонія Вівальдзі «Bajazet»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Гектора Берліёза;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мелодыі Джо Хісаісі – аўтара саўндтрэкаў да мультфільмаў Хаяо Міядзакі.

У праграме магчымы змены