22 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем амерыканскую спявачку Аніту Уорд;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: звернемся да творчасці Іаганеса Брамса;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: песенныя кампазіцыі Давыда Тухманава;
– у 07:05, 22:15 – у праекце «Музычны мэйнстрым» – запісы Крыстафера Тыньёра;
– у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: завітаем у Палацава-паркавы ансамбль Булгакаў, што ў Жылічах;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прапануюць узгадаць творчасць спявачкі Людмілы Сенчынай;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Вангеліса з фільма «Аляксандр»;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: рамансы рускіх кампазітараў-рамантыкаў у выкананні Георгія Вінаградава, Івана Казлоўскага і Аляксандра Барысава;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: пачуеце чарговыя старонкі аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: вашай увазе – музычная спадчына Антона Рубінштэйна;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Ліны Хорн Stormy Weather 1957 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госці студыі – артысты Тэатра-студыі Кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм Віялета Крыванос і Арцём Давідовіч;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы нямецкага кларнетыста Ральфа Мано;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Валянцін Распуцін, «Жыві і памятай»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: кантата Уладзіміра Грушэўскага «Сэрца роднае» – на вершы Максіма Багдановіча;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічны канцэрт і трыа для скрыпкі, валторны і фартэпіяна Іаганеса Брамса;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы фінскай групы Jouhiorkestri і амерыканскага джазавага акардэаніста Фрэнка Марока;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: герой праграмы – італьянскі кампазітар Фауста Рамітэлі.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.