22 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, 22 ліпеня, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – кампазіцыі ў выкананні Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – песні кампазітара Аркадзя Астроўскага;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні ў выкананні Марка Бернэса;
- у 07:25 і 23:30 – папулярныя рамансы Аляксандра Даргамыжскага і Пятра Чайкоўскага ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Алега Мельнікава;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Федзюковіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: беларускі музыкант Міхаіл Оргіш;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні ў выкананні Алеся Камоцкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: дэтэктыўныя гісторыі Агаты Крысці;
- у 09:00 – музыка Антона Брукнера, Мікалая Рымскага-Корсакава, Галіны Гарэлавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – фантазіі Генры Пёрсела для ансамбля віёл;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства Алеся Іназемцава. Тэма: “Лета з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Жыццё і творчасць Іосіфа Жыновіча”;
- у 15:15 – творы беларускага кампазітара, піяніста і дырыжора Юрыя Бяльзацкага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайныя падарожжы ў Краіну ведзьмаў”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – запісы французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;
- у 19:00 – аркестравыя творы Алесандра Скарлаці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра лясных птушак;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Лакі Кесоглу;
- у 22:15 – запісы музыкі Мікалая Мяскоўскага.
У праграме магчымы змены.