22 лютага: прэм'ера казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”

19.02.2021 

22 лютага для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – музыка Астара П'яцолы;

- у 06:10 – песні на вершы Ігара Шаферана;

- у 9:00 – музыка Аляксандра Друкта і Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – фартэпіянныя п'есы Мілія Балакірава;

- у 12:10 – “Час на джаз”: некаранаваная каралева блюза Іда Кокс;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – загадчык Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма Квенціна Таранціна “Аднойчы ў Галівудзе”;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі скрыпач, мультыінструменталіст і кампазітар Сайман Гоф;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як мы маніпулюем;

- у 15:15 – песні з рэпертуару заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная гутарка народным артыстам СССР Валянцінам Елізар'евым, Аркадзь Куляшоў чытае ўласныя вершы, музыка Мікаэла Тарывердыева да фільма “Вольга Сяргееўна”;

- у 17:30 – Серэнада для струнных Антаніна Дворжака;

- у 19:00 – гала-канцэрт майстроў беларускай оперы;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Прыгоды кнігалюба”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Алега Міцяева;

- у 22:15 – запісы італьянскага кампазітара-мінімаліста Людавіка Эйнаўдзі;

- у 23:30 – Саната для скрыпкі соль мінор і Канцэрт №2 для скрыпкі і струнных кампазітара Жана-Мары Леклера.

У праграме магчымы змены.