22 лютага ў нашым эфіры

У аўторак, 22 лютага, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы групы Electric Light Orchestra;
- у 02:00 – творы кампазітара Антаніна Дворжака;
- у 06:10 – спевы Ірыны Бржэўскай;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць Надзеі Абухавай;
- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт № 2 для віяланчэлі з аркестрам Карла Давыдава;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Чатыры стагоддзі беларускай музыкі” ў выкананні Алены Золавай і Юрыя Гарадзецкага;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: музыку Пятра Чайкоўскага, Ёзэфа Райнбергера, запісы Дзяржаўнага канцэртнага аркестра “Няміга”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканскі джазавы арганіст Джэк Макдаф;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “А песня будзе жыць і жыць…” (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы);
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Турцыя;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “IQ-фактар”, “Кіслародны кактэйль”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – творы Іагана Штрауса;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра падушку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Тыцыяна Фера;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага саксафаніста і кампазітара Брэнфарда Марсаліса.

У праграме магчымы змены.