- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Стыві Уандэра «Songs in the Key of Life”;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы партугальскай спявачкі Марызы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: амерыканская эстрада 30 – 40-х гадоў мінулага стагоддзя;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць японскай піяністкі і кампазітара Юрыкі Накамура;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе Янкі Купалы;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні кампазітара Рыгора Панамарэнкі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць чатырохсерыйны фільм «Цыган» з Міхаем Валанцірам у ролі Будулая. Фільм па матывах аднайменнага рамана Анатоля Калініна зняў Аляксандр Бланк, музыку напісаў Валерый Зубкоў;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка армянскага кампазітара Гагіка Авунца;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: у выкананні Рыгора Фейгіна прагучыць фрагмент Першай скрыпічнай санаты Антона Рубінштэйна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Уэса Мантгомеры 1963 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» прысвечана Тыдню роднай прыроды і Міжнароднаму дню біяразнастайнасці;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы аркестра Лешака Багдановіча;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – праект «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Рычарда Бутвілоўскага – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар» прысвечаны творчасці Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены