22 мая заставайцеся з каналам “Культура”

20.05.2022

У панядзелак, 22 мая, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: савецкія ВІА;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: “Круэла” кампазітара Нікаласа Брытэла;

- у 07:25 і 23:30 – запісы піяніста Глена Гульда;

- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Арочкі;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Аляксандра Дэспла;

- у 08:25 і 13:05 – “Казкі чароўнага дрэва” Аляксандра Літвіноўскага;

- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: мелодыі Антоніа Сальеры, запісы салісткі беларускай оперы Нагімы Галеевай;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – “Італьянскае капрычыа” Пятра Чайкоўскага;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Сэмі Дэвіса-малодшага;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;

- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: В'етнам;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: рэўнасць;

- у 15:15 – старонкі балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Тамары Бунта “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;

- у 19:00 – запісы чэшскага гурта “Нараяма” і перуанскага “Барэта”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра вясёлых рыбак”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Шарля Азнавура;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: гурт Secret Garden.

У праграме магчымы змены.