22 снежня канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва

21.12.2021 

Шаноўныя, у сераду, 22 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Барбры Стрэйзанд;
- у 02:00 – канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта для духавых інструментаў;
- у 06:10 – песні ў выкананні Джорджа Майкла;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з народным мастаком Беларусі Георгіем Паплаўскім і яго жонкай Наталляй;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Джоша Гробана;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;
- у 8:30 і 23:30 – запісы джаз-ансамбля “Алегра”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал” у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Чэчыліі Барталі, а таксама ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:05 і 21:10 – творчасць спявачкі Уітні Х’юстан;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Алёна Беланожка;
- у 15:15 – запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 рэ мажор для віяланчэлі з аркестрам Ёзэфа Гайдна;
- у 19:00 – запісы квартэта Монікі Драш (Германія) і квінтэта “Валдай” (Расія);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.