21.12.2020
У аўторак, 22 снежня, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – спевы Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – запісы бельгійскіх і шведскіх музыкантаў;
- у 06:10 – песні з рэпертуару Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 09:00 – музычныя творы Пятра Чайкоўскага, П’етра Масканьі, Джузепе Вердзі;
- у 10:05 – паўтор праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 21 снежня;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – запісы Джаан Сазерленд і Хасэ Карэраса;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Сустрэчы напрыканцы года. Вынікі і перспектывы”. Госць студыі – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Калядны джаз”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Бені Картэр”;
- у 15:30 – “Харэаграфічныя навелы” Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіротка (выпуск-дайджэст на тэму “Выхаванне дзяцей”);
- у 17:30 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт сімфанічнага аркестра радыё Прагі з твораў Эўгена Суханя, Леаша Яначака і Антаніна Дворжака, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Муляр, Сталяр, Ювелір”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 22:15 – мелодыі польскага кампазітара Яна Качмарэка;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сезара Франка.
У праграме магчымы змены.