22 снежня ў эфіры

У пятніцу 22 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Андрэа Бачэлі;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: старонкі балета Андрэя Эшпая “Ангара”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы ансамбля TreVoci;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Майкла Джэксана;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні з кінафільма Эльдара Разанава “Карнавальная ноч”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: аркестравы твор Аляксандра Літвіноўскага “Консарт лесанс”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы Мюнхенскага камернага аркестра;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”. Чытае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Восьмая сюіта Антона Арэнскага для фартэпіяна ў чатыры рукі;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома Лені Бро 1961-га года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – падрыхтоўка да 90-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі. Госці ў студыі – першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Міхась Пазнякоў;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Эдзіты П’ехі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Трэцяя сімфонія заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Заяц Лусь”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: балетная музыка Людвіга Мінкуса.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.