22 снежня ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбудзецца праграма «Let it snow»

21.12.2023

Канцэрт прэзентуе гледачам народны  інструментальны  ансамбль «Ars Longa». У праграме  прагучаць самыя яркія навагоднія і калядныя сусветныя хіты, як класічнай, так і  папулярнай музыкі. Куратар праекта, мастацкі кіраўнік калектыву Наталля Шах абяцае сапраўдную феерыю пачуццяў.