22 студзеня: творчасць Вінсента Ван Гога і культуролаг, арганізатар канцэртаў класічнай музыкі Ганна Лянькова

21.01.2021 

Пятніцу, 22 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – спевы Пітэра Гэбрыэла;
- у 02:00 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – джазавая музыка ў выкананні Акера Білка;
- у 09:00 – мелодыі Даменіка Скарлаці, Арканджэла Карэлі, Луіджы Бакерыні;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Ліна Хорн;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Кацярынай Буцько. Госця эфіру – культуролаг, арганізатар канцэртаў класічнай музыкі Ганна Лянькова;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма “Гатэль “Гранд Будапешт”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Вім Мертэнс;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Вінсента Ван Гога”;
- у 15:15 – аркестравыя творы Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Казка сіняй падушкі” і “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: аб творчасці акцёра Генадзя Гарбука;
- у 17:30 – Канцэрт для фартэпіяна Ля бемоль мажор Ёзэфа Габрыэля Райнбергера;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – песні Вячаслава Дабрыніна;
- у 22:15 – фрагменты араторыі “Стварэнне свету”;
- у 23:30 – песні ў выкананні Уладзіміра Высоцкага.

У праграме магчымы змены.