22 студзеня ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 22 студзеня, заставайцеся з намі. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы групы Curly Strings з Эстоніі;
- у 01:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 02:00 – Другая сімфонія Яна Сібеліуса;
- у 03:00 – Саната мі бемоль мажор Ёзэфа Гайдна, творы Іагана Себасцьяна Баха;
- у 04:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – опера Генры Пёрсела “Кароль Артур”;
- у 06:10 – архіўныя запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;
- у 07:20 і 23:00 – “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра візіт у Беларусь архімандрыта Яфрэма;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Гардзея;
- у 08:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Барыс Пакроўскі, Марыс Ліепа;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: маніпуляцыі;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёспектакля “Пэпі Доўгаяпанчоха” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Аўстралія;
- у 11:30 – Гран-па з балета “Пахіта” ў выкананні аркестра Міхайлаўскага тэатра;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: гітарыст Павел Кухта;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: творчасць народнай артысткі СССР Святланы Данілюк;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: гучанне традыцыйных беларускіх інструментаў, народныя танцы ў выкананні музыкантаў фальклорнага ансамбля вёскі Погіры Дзятлаўскага раёна;
- у 17:00 – Фартэпіянны канцэрт Франца Ксавера Моцарта;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: харэограф Аляксандра Ціхамірава;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аскар Камяонскі і Міхаіл Вавіч;
- у 19:00 – першая дзея мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Стэфана Йуліянсана “Вяроўка, якая не спатрэбілася”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Залатая яблынька”;
- у 21:10 – творы ў выкананні брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Акіян”.

У праграме магчымы змены.