22 жніўня на канале "Культура"

20.08.2022

У панядзелак, 22 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – музыка Астара П’яцолы;
- у 06:10 – творчасць італьянскага спевака Тыцыяна Фера;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Вам і не снілася”;
- у 07:25 і 23:30 – Пятая сімфонія сі бемоль мажор Франца Шуберта;
- у 07:55 – вершы Віктара Ракава;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: японскі кампазітар Харука Накамура;
- у 08:25 і 13:05 – фрагменты Віленскага сшытка ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 08:45 –  “Ранішні серыял” – працяг аповесці Таісы Бондар “Паветраны замак на дваіх”;
- у 09:00 – музыка Бедржыха Сметаны, Франца Шуберта, Вячаслава Кузняцова, запісы Ірына Неўскай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Шора № 6 Эйтара Віла-Лобаса;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Рут Браўн;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць – піяніст Іосіф Сяргей;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Індыя;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: адданасць;
- у 15:15 – аранжыроўкі і аўтарскія творы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі твора Паўла Місько “Як на нашы імяніны”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы кампазітара Габрыэля Фарэ;
- у 19:00 – запісы “Укулеле аркестра” (Вялікабрытанія) і бельгійскай групы “Хот Грызельда” (Бельгія);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра малечу Янота і таго, хто сядзеў у сажалцы;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Джона Лі Хукера;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: амерыканскі кампазітар Аўгуста Рыд Томас.
У праграме магчымы змены.