22 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
– у 01:00 – «Чытанка»: старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: інструментальныя санаты Антона Рубінштэйна;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб храме ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёна;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Аляксея Русецкага ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Фёдара Пыталева;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: песні шведскай выканаўцы Сільвіі Врэтхамар;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты ўспамінаў італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных падзеях на Лёзненшчыне;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з экранізацый рамана «12 крэслаў» - Леаніда Гайдая і Марка Захарава;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Шапэніяна» - сюіта паводле твораў Фрыдэрыка Шапэна;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - сустрэча з акцёрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Дзмітрыем Козелам;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная опернаму дырыжору Таццяне Каламійцавай;
– у 13:00 – гераіня праекта «Натхнёныя музыкай» - народная артыстка Беларусі Наталля Гайда;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы для скрыпкі з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы групы «TheJackson 5»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем песні Аляксандра Вярцінскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: канцэрт хору Вялікага тэатра Беларусі. Запіс зроблены ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 2007 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: лепшае са спадчыны барабаншчыка Пола Барбарэна;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Ліса і вінаград» паводле п’есы Гілёрма Фігейрэда. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1962 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены