23-24 студзеня: прэмъера оперы Джакама Пучыні “Вілісы”

22.01.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 23 студзеня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы грузінскага ансамбля Bani Hill Band і Ітамары Борахава;
- у 02:00 – “Урачыстую месу” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – архіўныя запісы Сяргея Лемешава;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: старац Сілуан;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Максіма Багдановіча;
- у 08:15 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Кірычэнкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: як кіраваць настроем;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёспектакля “Цудоўныя прыгоды Нільса з дзікімі гусямі”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: яўрэйская калекцыя Беларускага дзяржаўнага музея ў 1920–1930 гадах;
- у 11:30 – творы Карла Марыі фон Вебера;
- у 13:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Хары Коніка;
- у 16:00 – “Кнігарню”: кнігі выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”;
- у 16:15 – сустрэчу са спевакамі палескай вёскі Тонеж;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з дырэктарам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандрам Паляковым;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Пласіда Дамінга (да 80-годдзя артыста);
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Алег Анофрыеў;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: оперу Джакама Пучыні “Вілісы”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Дамашэвіча “Паядынак сярод свету;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” аб прыгодах трох сяброў;
- у 21:10 – песні ў выкананні Марыі Лукач;
- у 21:30 – першую частку радыёспектакля “Адна на падмостках” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лабірынт”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 24 студзеня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы праекта баварскіх музыкантаў Alpen Klezmer;
- у 06:10 – канцэртныя запісы Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Максіма Багдановіча (працяг);
- у 08:15 – Першую сімфонію Пятра Чайкоўскага “Зімовыя мроі”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёспектакля “Цудоўныя прыгоды Нільса з дзікімі гусямі” і казка “Як Ілья шчасце знайшоў”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Балівія;
- у 11:30 – фрагменты “Вялікага секстэта” Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: гітарыст Павел Кухта;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра старадаўняй музыкі English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццянай Пладуновай;
- у 17:00 – гаворку з супрацоўніцай канала “Культура” Вольгай Грушай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць эфіру – доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі;
- у 17:30 – творы Леапольда Моцарта;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Надзея Абухава;
- у 19:00 – камічную оперу Гаэтана Даніцэці “Рыта, альбо Пірацкі трохвугольнік”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Тэфі “Дэманічная жанчына” і “Экзамены”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ракаў гнеў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валерыя Абадзінскага;
- у 21:30 – другую частку радыёспектакля “Адна на падмостках” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 23:10 – музыку ў выкананні бельгійскай скрыпачкі-імправізатара Сесіль Брашэ.

У праграме магчымы змены.