23 чэрвеня ў нашым эфіры

Чацвер, 23 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць вакальнага квартэта Manhattan Transfer;
- у 02:00 – запісы бельгійскага гітарыста Квенціна Дзюжардзіна;
- у 06:10 – творчасць рок-групы “Брава”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы Дзмітрыя Шастаковіча і Джона Уільямса ў выкананні канцэртнага аркестра “Няміга”;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча 1970–1980 гадоў;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Валянціна Лукшы;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар, піяніст Клеменс Крысціян Пётча;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: творы Сяргея Бяльцова;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – творчасць Людмілы Рублеўскай;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Аляксандра Літвіноўскага, Мікаэла Тарывердыева, Антоніа Вівальдзі, Пятра Падкавырава, запісы Варвары Царук і Юрыя Габруся;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Пяты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Курт Элінг;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”, прысвечаная жыццю і творчасці старажытнарымскага філосафа, пісьменніка Луцыя Анэя Сенэкі;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – канцэртныя творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;
- у 19:00 – аркестравыя творы Карла-Марыі фон Вэбера;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Лён” (частка 1);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні амерыканскай спявачкі Тоні Брэкстан;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы айчынных оперных артыстаў.
У праграме магчымы змены.