23 кастрычніка: мюзікл "Джулія"

Сябры, у суботу, 23 кастрычніка, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы джазавага піяніста Оскара Пітэрсана;

- у 02:00 – фартэпіянныя творы Клода Дэбюсі;

- у 06:10 – творы Яўгена Глебава, Ігара Стравінскага, Георга Філіпа Тэлемана, Марыса Равэля;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: старац Амросій Опцінскі;

- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Сяргея Панізніка;

- у 08:15 – канцэрт спявачкі Нагімы Галеевай;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: цялесна-арыентаваная тэрапія (працяг);

- у 09:20 –“Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Трое з плошчы Каранад” паводле аповесці Уладзіслава Крапівіна, казка Шарля Перо “Чараўніца”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: пра міжнародную выставу тэкстылю ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і не толькі;

- у 11:30 – творы Антоніа Вівальдзі;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: флейтыст аркестра Дзяржаўнага музычнага тэатра Беларусі Аляксей Ладзік;

- у 13:00 – запісы Клаўдзіі Шульжэнка;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі LesBoreadesdeMontreal, а таксама запісы Хары Коніка;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы спявачак вёскі Раеўшчына Маладзечанскага раёна і заслужанага аматарскага калектыву фальклорнага ансамбля “Паазер’е”;

- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: мастак Аляксей Лаціннік;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Галіна Вішнеўская;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Алег Пагудзін;

- у 19:00 – мюзікл Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія”;

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Янкі Лайкова “Возера яднання. Прысутнасць”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – песні савецкага кампазітара Юрыя Саульскага;

- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Крыніцы” паводле рамана Івана Шамякіна;

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вежавая музыка”.

 

У праграме магчымы змены.