У панядзелак 23 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы пуэртарыканскага спевака і акцёра Рыкі Марціна;
- у 02:00 – “Музыка ночы;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: вакальныя кампазіцыі ў выкананні “Залатога голаса Прагі” Карэла Гота;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністы Норы Джонс;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: запісы са збораў беларускага фалькларыста і хормайстра Рыгора Шырмы
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні розных гадоў, прысвечаныя восені;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да фільма, знятага ў 2000 годзе Рыдлі Скотам – “Гладыятар”. Кампазітары Ханс Цымер і Ліза Джэрард;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Мікалая Аладава, Рыгора Шырмы, Анатоля Багатырова і іншых;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы швейцарскага кларнетыста Эдуарда Брунэра;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесці-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: “Эцюды-карціны” opus 33 Сяргея Рахманінава ў выкананні піяніста Віктара Ярэські;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: госць Лікі Пташук – акцёр, рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: Трэцяя сімфонія Франца Шуберта ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Клаўдзіа Абада;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Фартэпіянны канцэрт Ларысы Мурашкі выконвае сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Алег Лясун, саліст – Андрэй Сікорскі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы балгарскага фальклорнага ансамбля KanariteOrchestraі індыйска-брытанскай спявачкі Сушылы Рамэн;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Мама Му” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: Чацьвёртая сімфонія Антона Брукнера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.