- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: дуэтныя альбомы Тэльмы Х’юстан і Джэры Батлера;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы партугальскай спявачкі Марызы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: эстрадная музыка 30-40 гг. XX стагоддзя;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам Grandbrothers;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: жыццё і творчасць Язэпа Пушчы;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў стылі кантры Долі Партан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ісаака Шварца з фільма Уладзіміра Матыля «Звезда пленительного счастья»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль “Бертрам”» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя санаты Паўля Хіндэміта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент араторыі Ёзефа Гайдна «Поры года» «Зіма». Выканаўцы – аркестр Белдзяржфілармоніі і акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Крыса Барбера і яго групы 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Тэмы размовы – вынікі міжнароднай навуковай канферэнцыі «Роднае слова на хвалях часу: да 90-годдзя акадэміка Аляксандра Падлужнага»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі з рэпертуару аркестра Вальда дэ лос Рыяса;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар» гучаць у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Ларысы Мурашкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
