22.04.2021
Пятніцу, 23 красавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай джазавай спявачкі Білі Холідэй;
- у 02:00 – музыка Джорджа Гершвіна;
- у 06:10 – творчасць ВІА “Голубые гитары”;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Мацея Радзівіла, Алега Хадоскі, запісы ансамбля “Кантабіле” і Ніны Шарубінай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – Другі скрыпічны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Сэм Кук;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Святлана Крывашэева;
- у 14:05 – саўндтрэк да фільма Квенціна Таранціна “Джанга вызвалены”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі кампазітар Ветле Наро;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць Антоніа Гаудзі”;
- у 15:15 – песні ў выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Генадзя Аўласенкі “Вася Лайдачкін у краіне казак”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: творчасць народнага артыста Украіны Багдана Ступкі;
- у 17:30 – фрагменты сюіты “Іберыя” Ісака Альбеніса;
- у 19:00 – фрагменты оперы Антоніа Вівальдзі Ottone in Villa у выкананні хору і аркестра тэатра La Fenice, запіс прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Тры сястры”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Роя Орбісана;
- у 22:15 – Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева;
- у 23:30 – запісы савецкага і расійскага артыста Алега Анофрыева.
У праграме магчымы змены.