23 красавіка ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 23 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творы амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 02:00 – фрагмент “Усяночнай” Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – фартэпіянныя п’есы Антона Арэнскага ў чатыры рукі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра сэнс смерці духоўнай і жыццё чалавека;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Кастуся Жука;
- у 08:15 – канцэрт класічнай музыкі;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Мікалай Рымскі-Корсакаў, Сяргей Рахманінаў;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: гуманная педагогіка (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёспектакль “Халоднае сэрца” паводле казкі Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, казка Віталя Біянкі “Як муравейка дадому спяшаўся”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Дар’я Арт;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: неапалітанскія песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Інэса Бадзяка;
- у 13:00 – канцэрт духоўнай музыкі з твораў Сяргея Рахманінава, Дзмітрыя Бартнянскага, Аляксандра Грачанікава і Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Gottingen Festival Orchestra, а таксама запісы Глэдзіс Найт;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: песні брэсцкага Палесся (гурт “Лабчанка” з сяла Лобча Лунінецкага раёна);
- у 17:00 – фрагмент Шостай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: беларускі гітарыст Павел Кухта;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: музычная камедыя Яўгена Гінзбурга “Рэцэпт яе маладосці”;
- у 19:00 – першая частка музычнага радыёспектакля “Маленькі прынц” з музыкай да аднайменнага балета Яўгена Глебава;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Вацлава Ржэзача “Пра злога духа мастакоў”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Роя Орбісана;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Крыж” па п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Камень”.
У праграме магчымы змены.