– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы аркестра Рэя Коніфа;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэртныя творы Андрэя Эшпая;
– у 06:10 –«Музычны світанак» прапануе паслухаць песні ў выкананні французскай актрысы і спявачкі Джульеты Грэко;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць запісы брытанскага калектыву Brave Timbers;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» пазнаёміць з выцінанкай – гісторыка-культурнай каштоўнасцю нашай краіны;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: герой праграмы – амерыканскі спявак, кампазітар, акцёр Том Уэйтс;
– у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з мультфільма «Дзюймовачка» Дона Блута і Гары Голдмана;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: слухаем музыку Іагана Іаахіма Кванца і п’есы розных кампазітараў у выкананні флейтыста Джэймса Гэлуэя;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць «Знак бяды» Васіля Быкава;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: пачуеце выступленні Уладзіміра Атлантава і Святланы Варгузавай;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля 1953 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – дырэктар Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Яўген Белавусаў;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы спевака Жана Татляна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі аповесці Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава – з рэпертуару эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка італьянскага кампазітара XVIII стагоддзя Джавані Самарціні;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскіх музыкантаў Ёхана Хедына і Эсбьёрна Хазэліуса, а таксама бразільскай спявачкі Гал Коста;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Раісы Баравіковай «Пра генія і монстрыка Пстрыка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: звернемся да творчасці Людвіга ван Бетховена.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.