23 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джазавыя стандарты з альбома Come by me Гары Коніка, 1999 год;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы італьянскай эстрады 1980-х гадоў;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы кампазітара Энрыка Какачэ;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Аляксея Русецкага;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні дуэта Фрэдзі Мэрк’юры і Мантсерат Кабалье;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі да фільма Ларса фон Трыера «Меланхолія»;
- у 8:15 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Георгія Свірыдава, Жоржа Бізэ, Яна Сібеліуса, Фрыдэрыка Лоў, Пятра Чайкоўскага і Антаніна Дворжака;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: працяг рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госці студыі – аўтар рамана «Вырай» Вікторыя Кляўко, рэжысёр праекта «Чытанка» Ліка Пташук і артыстка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Наталля Саламаха;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: мелодыі нямога кінафільма «Агні вялікага горада»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п’есы Яўгена Грышмана;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя трыа Ёзэфа Гайдна;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Першага фартэпіяннага канцэрта Іаганэса Брамса;
у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, які адбыўся ў межах «Славянскага базару ў Віцебску-2026». Дзень першы: сусветны хіт;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творчасць беларускага кампазітара Андрэя Мдывані.

У праграме магчымы змены.