23 ліпеня ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 23 ліпеня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы італьянскай групы Neri per casa і брытанскага спевака і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 02:00 – аркестравыя сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 06:10 – “Варыяцыі на тэму Гайдна” і Скрыпічны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: патрыяршы архідыякан Стафан Гаўшаў;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Алеся Жыгунова;
- у 08:15 – Сімфаньета “Беларускія малюнкі” Мікалая Чуркіна;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Беньяміна Джыльі, Марк Шагал;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: прырода залежнасцей;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Тайна корціка” паводле аповесці Анатоля Рыбакова “Корцік” (частка 1);
- у 11:00 – “Планета “Культура””: італьянскі повар Інэсэ Роса;
- у 11:30 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Пётр Забелаў;
- у 13:00 – знаёмства з помнікам духоўнай культуры “Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, а таксама калекцыя мелодый у выкананні Пола Анкі;
- у 16:00 – “Кнігарня”: агляд нумара штотыднёвіка “ЛіМ”, пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя бяседныя песні, полькі, карагодныя мелодыі;
- у 17:00 – Фартэпіяннае трыа № 4 Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: рэжысёр Таццяна Пацай;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Канстанцін Сакольскі;
- у 19:00 – пралог і дзе першыя карціны оперы Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” (да 85-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Дабрадзейныя” (частка 1);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра прыгоды хлопчыка Ваняткі;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творы Міхаіла Матусоўскага;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Лявоніха на арбіце” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Шчыт”.
У праграме магчымы змены.