23 лютага: інтэрв'ю з Андрэеем Душачкіным і опера Жана-Філіпа Рамо “Іпаліт і Арысія”

22.02.2021 

У аўторак, 23 лютага, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы першага брытанскага рок-нрольшчыка Кліфа Рычарда;
- у 02:00 – гурт Ollabelle (Нью-Ёрк);
- у 06:10 – эстрадна-сімфанічны аркестр Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага выконвае музыку Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Галіны Смоляк, Леаніда Захлеўнага і Віктара Прохарава;
- у 09:00 – мелодыі Фелікса Мендэльсона, Габрыэля Фарэ і Клода Дэбюсі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";
- у 11:30 – запісы барытона, заслужанага артыста РБ Валерыя Кучынскага;
- у 12:10 – “Час на джаз”: свінгавы трубач Рой Элдрыдж;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госць праграмы – заслужаны артыст РБ, пісьменнік Андрэй Душачкін;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – саўндтрэк да фільма "Ла-ла-лэнд" Дэм'ена Шазэла. Кампазітар – Джасцін Гурвіч;
- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: польскі кампазітар Абель Каржанеўскі;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: рэпартаж з рэпетыцыі дырыжора Яўгена Мравінскага, радыё-нарыс “Тут жыў Колас” і творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 17:30 – Жан-Філіп Рамо. “Іпаліт і Арысія”;
- у 19:00 – канцэрт Australian Chamber Orchetra, дзе артысты выканаюць творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – "Вячэрнюю казку" “З дарожнага чамаданчыка”;
- у 21:10 – музычная спадчына савецкага кампазітара Яўгена Крылатава;
- у 22:15 – мелодыі народнага артыста РФ, народнага артыста Украіны Ігара Крутога;
- у 23:30 – Варыяцыі і фуга на тэму Гендэля кампазітара Іаганеса Брамса.

У праграме магчымы змены.