23 снежня ў эфіры

22.12.2021 

Чацвер, 23 снежня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – творы ў выкананні ансамбляў “Шын” і “Букавінка”;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару танцавальных аркестраў 1930–1940 гадоў;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: кампазіцыі ў выкананні народнага артыста Расіі Міхаіла Навахіжына;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Ліставанні”, прысвечаная жыццю і дзейнасці англійскага пісьменніка Уільяма Морыса;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі кампазітар Олафур Арнальдс;
- у 08:30 і 23:30 – запісы джазавага гітарыста, народнага артыста Расіі Аляксея Кузняцова;
- у 09:00 – творы Мікалая Рымскага-Корсакава, Яўгена Цікоцкага, Бэлы Бартака, Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – “Маленькія прэлюдыі і фугі” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:30 і ў 18:30 – чацвёрты выпуск сумеснага з Нацыянальным мастацкім музеем праекта “Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі” (у межах выставачнага праекта “Перадзвіжнікі. Рэалізм. Асвета. Бізнес”). Тэма – “Пейзаж у творчасці мастакоў-перадзвіжнікаў”;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні балгарскага эстраднага спевака Эміла Дзімітрава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Мінскія гісторыі”;
- у 15:15 – мелодыі песень Ігара Лучанка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Прыветы з усяго свету”, “Рэпартаж” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”;
- у 17:30 – мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творы народнага артыста СССР і Беларусі Яўгена Цікоцкага.
У праграме магчымы змены.