23 снежня ў эфіры

У суботу, 23снежня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: фартэпіянныя творы Аляксандра Скрабіна;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другі і Чацвёрты фартэпіянныя канцэрты Сяргея Пракоф’ева;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: запісы індыйскага скрыпача, дырыжора, кампазітара, аранжыроўшчыка і мультыінструменталіста;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Міколы Арочкі чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Святланы Агарвал;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні на вершы Марыны Цвятаевай;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Кароціна;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Дзітрыха Букстэхудэ;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць канцэртмайстра Аляксандра Ярохіна;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць балерыны Людмілы Бржазоўскай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: запіс вечара памяці паэта, педагога, “песняра Вілейшчыны” Івана Лашуткі;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: “Калядная араторыя” Іагана Себасцьяна Баха ў выкананні аркестра  “Соncertus  MusicusWien” і запісы Бэт Мідлер 2005 года;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Шора №6 Эйтара Віла-Лобаса;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы біт-квартэта “Сакрэт”;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Жуля Маснэ “Вертэр”;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Валерыя Маракова “Прынцэса” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Дзіяны Дорс 1960-х гадоў;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: Радыёспектакль паводле п’есы Сільві Вяльял “Сем сяброў Юсіке”. Год запісу 1985;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by