23 студзеня ў нашым эфіры

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 23 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы групы з Даніі Mames Babegenush;
у 01:30 – першую дзею мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 03:00 – праект “Музычная студыя”: творчасць народнай артысткі СССР Святланы Данілюк;
- у 04:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 06:10 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 07:20 і 23:00 – праект “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Віктара Гардзея (працяг);
- у 08:15 – музыку Бедржыха Сметаны;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёспектакля “Пэпі Доўгаяпанчоха” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Сібір (Іркуцк);
- у 11:30 – Квартэт Леаша Яначака “Інтымныя пісьмы”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: “Дывертысменты” Жана-Батыста Люлі, запісы джазавага трубача Джэймса Морысана;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Генадзь Аўласенка;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію” з удзелам доктара філасофіі і тэалогіі Ірыны Дубянецкай;
- у 17:00 – Віяланчэльную санату Сяргея Пракоф’ева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Джудзі Гарланд;
- у 19:00 – другую дзею мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Надзеі Тэфі “Вясёлая вечарына”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Не сіла, а смеласць”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Марыя Лукач;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Ігар Стравінскі, Бэла Бартак.

У праграме магчымы змены.