23 верасня: госць эфіру – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Ірына Буторына

22.09.2021 

Чацвер, 23 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Эстэр Філіпс;

- у 02:00 – Струнны квартэт №5 і Сімфонія №45 Ёзэфа Гайдна;

- у 06:10 – эстрадныя запісы 1930-40-х гадоў;

- у 09:00 – творчасць барытона Аскольда Бяседзіна;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;

- у 11:30 – канцэрты Іагана Адольфа Хасэ для флейты і камернага ансамбля;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: тэнар-саксафаніст Бэн Уэбстэр;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Ірына Буторына;

- у 13:05 і 21.10 – джазавы і кантры-спявак Рэй Чарлз;

- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”:песні Аляксандры Пахмутавай на вершы Мікалая Дабранравава;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландскі музыкант і кампазітар Хільдур Гуднадоуцір;

- у 15:00 і ў 21:30 –“Мінскія гісторыі”;

- у 15:15 – харавыя цыклы Дзмітрыя Смольскага, Леаніда Захлеўнага і Леаніда Смялкоўскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Радыёпартацыя”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”;

- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;

- у 19:00 – полькі, вальсы і фрагменты з аперэт “Лятучая мыш” і “Цыганскі барон” Іагана Штрауса;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: Дзмітрый Шастаковіч;

- у 23:30 – запісы Аляксандра Малініна.

У праграме магчымы змены.