24-25 красавіка: вясновы фестываль “Бельтайн” і опера Сяргея Пракоф’ева “Вайна і мір”

23.04.2021 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 24 красавіка, на канале “Культура” вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы трыа Жака Лусье;
- у 02:00 – струнныя санаты Джаакіна Расіні;
- у 06:10 – музычныя творы Аляксандра Скрабіна і Уладзіміра Гаркушы;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: “Па дарозе ў Гарбацэвічы…”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алеся Звонака;
- у 08:15 – канцэрт класічнай музыкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: пра псіхалогію пажылога ўзросту (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёспектакля “Тры Іваны – тры браты” паводле твора Артура Вольскага, “Казку пра рыбака і рыбку” паводле Аляксандра Пушкіна;
- у 11:00 – “Планету “Культура”: пра вясновы фестываль “Бельтайн”;
- у 11:30 – рамансы Сяргея Танеева ў выкананні Ірыны Архіпавай і Канстанціна Плужнікава;
- у 12:15 – гаворку з флейтыстам, выкладчыкам Яўгенам Віданавым;
- у 13:00 – запісы Марыі Гулегінай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Хары Коніка;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра новыя выданні пра Максіма Багдановіча і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – радыёсустрэчу з фальклорнымі ансамблямі “Ваўпянка” і “Пяшчота” Ваўкавыскага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Пукітам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Алена Абразцова, музычная навела, натхнёная апавяданнем Алекса Ла Гумы;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Лаліта Торэс;
- у 19:00 – першую частку оперы Сяргея Пракоф’ева “Вайна і мір” (да 130-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Навуменкі “17 вясна”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Бабуліна хата”;
- у 21:10 – творчасць Барбры Стрэйзанд;
- у 21:30 – першую частку радыёспектакля “Ігнатаў рубеж” па п’есе Васіля Ткачова (да 35-годдзя аварыі на ЧАЭС);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Гадзіннік”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 25 красавіка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы джазавага піяніста Оскара Пітэрсана;
- у 06:10 – фартэпіянныя канцэрты Фрыдэрыка Шапэна;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алеся Звонака (працяг);
- у 08:15 – музыку Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёпастаноўкі “Тры Іваны – тры браты” паводле Артура Вольскага, вершаваную казку Уладзіміра Дубоўкі “Разумная дачка”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Казахстан;
- у 11:30 – Першы струнны квартэт Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: хормайстар Ніна Ламановіч, рэжысёр Міхаіл Кавальчык;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з тэлевядучай Аксанай Вечар;
- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі (працяг);
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця праграмы – кандыдат філалагічных навук, загадчыца кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ Алеся Кузьмінава;
- у 17:30 – “Сагу” Яна Сібеліўса;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Жан Татлян;
- у 19:00 – другую частку оперы Сяргея Пракоф’ева “Вайна і мір” (да 130-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Ты, я і Валодзя”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: “Разумны казачнік”;
- у 21:10 – творчасць Элы Фіцджэралд;
- у 21:30 – другую, заключную частку радыёспектакля “Ігнатаў рубеж” па п’есе Васіля Ткачова (да 35-годдзя аварыі на ЧАЭС);
- у 23:10 – музыку сучаснага амерыканскага кампазітара Джона Адамса.
У праграме магчымы змены.