- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы братоў Брэкераў 1975 года;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: слухаем флейтыста з Ірландыі Джэймса Голуэя;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні Вячаслава Дабрыніна ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Весёлые ребята»;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Мелісы Парментэр;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Месца прыцягнення» гасцюе ў Пружанах;
- у 07:35 і 14:05 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» – музыкант- мультыінструменталіст Тадж Махал;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Клауса Бадэльта да фільма «Піраты Карыбскага мора: праклён Чорнай жанчужыны»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка швейцарскага кампазітара Арцюра Анегера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць урыўкі з оперы Умберта Джардана «Андрэ Шэнье» і творы Пабла Сарасатэ;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Барні Кесэла 1956 гоа;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч прысвечана асобе беларускага скульптара і графіка Мікалая Кандрацьева;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Фартэпіянны квартэт №2 соль мінор Габрыэля Фарэ;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Янка Брыль «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерныя творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы аўстрыйскага саксафаніста Вольфганга Пушнінга і яго ансамбля, а таксама групы з Нідэрландаў «Boi Aki quartet»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы джазавага кампазітара Уэйна Шортэра.
У праграме магчымы змены