- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: папулярная эстрадная музыка;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Пракоф'ева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Карэл Гот;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы гітарыста, спевака і аўтара песень Браяна Сэтцэра;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра Белавежскую пушчу;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні Стыві Уандэра;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з тэлефільма «Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана» Ігара Масленікава;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя п'есы Антона Арэнскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Трэцяя саната Антоніа Вівальдзі для віяланчэлі і баса кантынуа;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Элі Лэйн «Lady in Red» 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Размова пойдзе пра дзіцячую праграму на XXXI Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні ў выкананні Фрэнка Сінатры;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Фартэпіянны канцэрт Уладзіміра Дарохіна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: у выкананні нямецкага габаіста Інга Гарыцкі прагучаць п“есы Яна Дэмеса Зэленкі і Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы «На скрыжаванні стагоддзяў». Запіс канцэрта, які адбыўся 21 кастрычніка гэтага года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты балета Яўгена Глебава «Маленькі прынц».
У праграме магчымы змены.
