- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Андрэй Міронаў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з работамі брытанскай студыі Elephant Music;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына», прысвечаны асобе Элаізы Пашкевіч;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Іосіф Кабзон;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні ў выкананні актрысы Таццяны Даронінай;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: Пяты струнны квартэт Аляксандра Глазунова;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы італа-амерыканскага спевака і трубача Луі Прымы і яго аркестра 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» прысвечаны вынікам конкурсу «100 ідэй для Беларусі»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: спявае Мікалай Слічэнка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава гучыць танцавальная музыка XVIII стагоддзя;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: клавірныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запіс канцэрта народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко 1982 года.
У праграме магчымы змены