24 красавіка ў нашым эфіры

Вялікдзень праводзьце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – музычныя творы Сяргея Танеева, Антона Арэнскага, Сяргея Рахманінава і Ральфа Ваан-Уільямса;
- у 06:10 – духоўная музыка Людмілы Шлег;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Кастуся Жука (працяг);
- у 08:15 – святочныя песнапенні Вялікадня;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёопера “Рукавічка” і радыёпастаноўка “Дзяўчынка на шары”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Азербайджан – Алеся Касойкіна;
- у 11:30 – духоўная музыка Дзмітрыя Бартнянскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: творчыя праекты Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: сімфоніі Ёзефа Гайдна, запісы піяніста Біла Эванса;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – паэтка Вера Буланда;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію” з удзелам вядучага метадыста па фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірыны Глушэц;
- у 17:00 – уверцюра Мікалая Рымскага-Корсакава “Светлае свята” і рамансы кампазітара;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Сяргей Лемешаў;
- у 19:00 – працяг музычнага радыёспектакля “Маленькі прынц” з музыкай да аднайменнага балета Яўгена Глебава, а таксама фрагменты балета “Тыль Уленшпігель” кампазітара;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Марыула”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Новыя хвасты для зайцоў”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Барбры Стрэйзанд;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Крыж” па аднайменнай п’есе Аляксея Дударава;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: шатландскі кампазітар Джэймс Мак Мілан.
У праграме магчымы змены.