24 ліпеня ў нашым эфіры

У нядзелю, 24 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – запісы ірландскага скрыпічнага трыа Fidi і эстонскай групы Klapp;
- у 06:10 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Алеся Жыгунова (працяг);
- у 08:15 – музыка Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: Тайна корціка” паводле аповесці Анатоля Рыбакова “Корцік” (заключная частка);
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Кітай;
- у 11:30 – сюіта Каміля Сен-Санса “Карнавал жывёл”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: да 85-годдзя з дня нараджэння дырыжора Льва Ляха;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Змітрок Марозаў;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: удзельнікі “Кушлянскага фэсту”;
- у 17:00 – Струннае трыа рэ мажор Сяргея Танеева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мірэй Мацье;
- у 19:00 – працяг оперы Дзмітрыя Смольскага “Сівая легенда” (да 85-годдзя з дня нараджэння кампазітара), музыка з балета Андрэя Мдывані “Страсці”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Дабрадзейныя” (частка 2);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра гадзіннік;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”;
- у 21:30 – другая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Лявоніха на арбіце” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: сучасная харавая музыка.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.