24 лістапада: Кіт Армстранг і "Шуман-квартэт" у "Канцэртнай зале", разбор творчасці джазавага музыканта Джэры Малігана ў "Культурных скрыжаваннях"

23.11.2020 

У аўторак, 24 лістапада, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы брытанскага гітарыста і кампазітара Майка Олдфілда;
- у 02:00 – творчасць флейтыста з Ірландыі Джэймса Голуэя;
- у 06:10 – кампазіцыі скрыпача Гельмута Захарыяса і гітарыста Франсіса Гоі;
- у 09:00 – музычныя творы Фрыдрыха Кулаў, Эрнэста Блоха, Валерыя Жывалеўскага, Ісака Альбеніса;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара);
- у 11:30 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі, Мусліма Магамаева, Святланы Данілюк;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Юбілейны ракурс” (да 80-годдзя пісьменніка Уладзіміра Ліпскага);
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Свістковы рэгістр” (працяг);
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Джазавы музыкант Джэры Маліган”;
- у 15:30 – запісы амерыканскай спявачкі і актрысы Барбры Стрэйзанд;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Галіны Пшонік “Нявеста для Базыля”;
- у 17:30 – вакальны цыкл Франца Шуберта “Цудоўная млынарка”;
- у 19:00 – канцэрт піяніста Кіта Армстранга і “Шуман-квартэта”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Бабку Ёжку і яе сяброў” (1 частка);
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкай і расійскай спявачкі Жаны Раждзественскай;
- у 22:15 – мелодыі ісландскага кампазітара і піяніста Габрыэля Олафса;
- у 23:30 – Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Мі бемоль мажор Вольфганга Амадэя Моцарта.

У праграме магчымы змены.