24 лютага: WOMEX-2020

23.02.2021 

Сябры, сераду, 24 лютага, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:

у 00:04 – запісы Франсіса Гоі;

у 02:00 – Сімфонія “Гарольд у Італіі” Гектора Берліёза;

у 06:10 – песні ў выкананні Шарля Азнавура;

у 09:00 – мелодыі Тамаза Альбіноні, Джакама Пучыні і Рыхарда Штрауса;

у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

у 12:10 і 18:18 – “Час на джаз”: джазавы гітарыст Джордж Бэнсан;

у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак, педагог Віктар Данілаў;

у 14:05 – музыка з балета “Залаты ключык”, кампазітар – Алег Хадоска;

у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: шатландскі кампазітар Джон Лан;

у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць праграмы – гістарычны пісьменнік Вітаўт Чаропка;

у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі кампазітара Галіны Гарэлавай;

у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Радыёпартацыя”, “Музычны вітамін”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;

у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўныя ўспаміны Сяргея Грахоўскага, танга Аскара Строка і вершы Рыгора Барадуліна;

у 17:30 – творы аўстрыйскага кампазітара, піяніста і педагога 19-га ст. Карла Чэрні;

у 19:00 – запісы з Міжнароднай выставы ў сферы падтрымкі і развіцця сусветнай музыкі WOMEX-2020, Будапешт. Пераможцай конкурсу стала венгерская выканаўцы цыганскай музыкі, салістка гурта Olah Gypsy Моніка Лакаташ;

у 21:00 – руская народная казка “На чужое паквапішся – сваё страціш”;

у 21:10 – выбраныя запісы Маі Крысталінскай;

у 22:15 – “Музычны вечар” з запісамі першай жанчыны-кампазітара Беларусі Эдзі Тырманд;

у 23:30 – запісы Яна Акермана.

 

У праграме магчымы змены.