24 мая ў эфіры

23.05.2022 

У аўторак, 24 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – джазавы барабаншчык Білі Кобэм;
- у 02:00 – творы французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 06:10 – запісы Андрэя Міронава;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 7:25 і 23:30 – “Дзіцячы альбом” Арама Хачатурана;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: квартэт Eklipse;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: музыка Джакама Пучыні і рамансы Пятра Булахава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: тэнар-саксафаніст Эдзі “Локджа” Дэвіс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “«Струмень любові» Габрыэлі Пузыні”. Госць – літаратуразнаўца, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН РБ Ірына Багдановіч;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Паўднёвая Карэя ;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – сімфоніі Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – “Фантастычная сімфонія” Гектора Берліёза;
- у 19:00 – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра ільва”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Боб Дылан;
- у 22:15 – творчасць аўстралійскай піяністкі Фіёны Джой Хокінс.
У праграме магчымы змены.