- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні эстрадных зорак мінулага - Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: урывак Першай сімфоніі Антона Брукнера;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагмент балета Адольфа-Шарля Адана «Жызэль»;
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» уласныя творы чытае Вікторыя Кляўко;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Эдварда Грыга;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага рок-гурта «Steely Dan»;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная эпісталярнай спадчыне Міхаіла Булгакава;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: мастацкі альбом Валянціна Губарава і іншыя выдавецкія навінкі;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песенькі ката Леапольда;
- у 10:30 і 20:30 – госць праграмы «Зямля майстроў» - майстар разьбы па дрэве Мікалай Скляр;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: канцэрт «Аранхуэс» Хаакіна Радрыга;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Іна Фралова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, з якімі немагчыма расстацца;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: працяг гутаркі з народнай артысткай Беларусі Наталляй Рудневай;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: праграмны комплекс лічбавай картаграфіі;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць флейтавыя канцэрты і сюіты Георга Філіпа Тэлемана, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы спевака Піба Брайсана;
- у 16:15 – «Гасцінец» прывядзе нас у вёску Багацькоўка, што на Мсціслаўшчыне;
- у 18:10 – «Вечары на канапе» раскажуць пра спевака Міхаіла Александровіча;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Майская ноч» паводле аднайменнай аповесці Мікалая Гогаля. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1971 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі саксафаніста Кёрціса Эмі і яго групы з альбома «Way Down»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка інсцэніраванай аповесці Івана Мележа «Гарачы жнівень». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў, год запісу - 1982;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчых пошуках Сяргея Пракоф’ева.
У праграме магчымы змены
