24 сакавіка ў эфіры

У нядзелю 24 сакавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;

 

- у 06:10 – фартэпіянныя п’есы ў чатыры рукі і сюіта для аркестра “Егіпецкія ночы” Антона Арэнскага;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Пятруся Макаля чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: старадаўнія маршы і вальсы;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік Рагнед Малахоўскі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы нямецкай спявачкі і актрысы Нэны;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з аўтарам дзіцячай літаратуры пісьменніцай Святланай Бахновай;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: п’есы Роберта Шумана для віяланчэлі і фартэпіяна;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ступені майго жыцця” прысвечана творчасці народнага артыста СССР і Беларусі Расціславу Янкоўскаму;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Пятрусь Броўка;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць салісткі Вялікага тэатра Беларусі заслужанай артысткі і мастацкага кіраўніка ансамбля “Серэнада” Таццяны Траццяк;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: Канцэрты №1 і №2 Людвіга ван Бетховена і запісы Стыві Уандэра;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: веснавыя абрады і песні Падняпроўя;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент Шостай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Кацярыны Юроўскай і Странгілы Іртлач;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джузэпэ Вердзі “Карсар”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: альбом “BadimageKingdomCome 1993-га года;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Падарункі для прыгажуні”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кёрціса Эмі і яго групы 1960-х гадоў;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспспектакля “Несцерка” паводле твора Віталя Вольскага. Год запісу 1955;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць брытанскага кампазітара Майкла Наймана.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.