24 студзеня ў нашым эфіры

У панядзелак, 24 студзеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Рыкі Марціна;
- у 01:30 – другую дзею мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Шклянка вады”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданне Надзеі Тэфі “Вясёлая вечарына”;
- у 04:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка;
- у 06:10 – творчасць групы Roxette;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з амерыканскага фільма “Выдатная сямёрка”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт № 3 соль мінор для фартэпіяна з аркестрам Ігнаца Мошэлеса;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Пімена Панчанкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць брытанскага мультыінструменталіста Саймана Гофа;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з творамі Аляксандра Літвіноўскага;
У 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Генры Пёрсела, Нікало Паганіні, Віктара Капыцько, Аляксандра Глазунова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – фрагмент Першай аркестравай сюіты Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру”. Госця студыі – загадчык аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык;
- у 13:30 – “Планета “Культура””: Аўстралія;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: маніпуляцыі;
- у 15:15 – творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы кампазітара Муцыа Клеменці;
- у 19:00 – запісы іспанскай групы Trilla і скрыпічнага трыа Firl з Ірландыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра зайцоў;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Валерыя Абадзінскага;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Уладзімір Касма.

У праграме магчымы змены.