23.09.2021
Пятніцу, 24 верасня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады 1970-х гг.;
- у 02:00 – камерна-інструментальныя опусы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні ў выкананні Лайзы Мінэлі;
- у 09:00 – "Класіка раніцай";
- у 11:00 і 20:30 – старонкі эсэ Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча” чытае артыст Валерый Шушкевіч;
- у 11:30 – струнны квартэт “Імеператар” Ёзэфа Гайдна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: свінгавы трубач Рой Элдрыдж;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – загадчык навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Аляксей Абрамчук;
- у 13:05 і 21:10 – песні на вершы Ларысы Рубальскай;
- у 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: мелодыі Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: кампазітар Аляксандр Дэспла;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”;
- у 15:15 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Людмілы Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік ”;
- у 17:00 – праект “На паліцах фанатэкі”;
- у 17:30 – «Амфітэатр»;
- у 19:00 – струнныя квартэты Ёзэфа Гайдна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Музычная казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: музыка Франца Шуберта;
- у 23:30 – запісы Джанга.
У праграме магчымы змены.