24 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты Ціны Цёрнер;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Хуліа Іглесіяс;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы італьянскага кампазітара Андрэа Ванза;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які знаёміць з творчасцю айчынных кампазітараў, раскажа аб музыцы Уладзіміра Солтана;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні Максіма Дунаеўскага;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з фільма 1980 года «Благочестивая Марта»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: запісы брытанскага камернага ансамбля «Акадэмія старадаўняй музыкі»;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака і піяніста Эндру Бэя;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі – намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: музыка Антона Арэнскага да драмы «Бахчысарайскі фантан»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: беларускія народныя песні ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Генадзя Цітовіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: выступленне камернага аркестра «Віртуозы Рыма»;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Фартэпіянны канцэрт до мажор Муцыа Клеменці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы малійскай выканаўцы Рокіі Траарэ і гітарыста з Ямайкі Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: «Фантастычная сімфонія» Гектора Берліёза.

У праграме магчымы змены