25 чэрвеня 2022

Сябры, у суботу, 25 чэрвеня, у нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы брытанскага гітарыста Леа Абрахамса, трыа з Расіі “Подвижники»;
- у 02:00 – творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – запісы канцэртаў сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: творчасць Данскога казачага хору;
- у 08:05 і 12:05 – чарговы выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка” (да 140-годдзя з дня нараджэння песняра);
- у 08:15 – сімфанічныя творы Аляксандра Глазунова;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Леанід Собінаў;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія для пажылых людзей;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёверсіі спектакля “Тры Іваны – тры браты” паводле Артура Вольскага і “Казка пра рыбака і рыбку” Аляксандра Пушкіна;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: член Ерэванскай беларускай абшчыны Арменіі “Беларусь” Марыя Сіманян;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: запіс Канцэрта для альта з аркестрам Франца Антона Гофмайстара;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: спявак, саліст ансамбля Белтэлерадыёкампаніі “Бяседа” Валянцін Кірыленка;
- у 13:00 –праграма старадаўняй музыкі сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі з каментарыямі Святлены Немагай;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама калекцыя мелодый у выкананні Сары Воан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: агляд нумара штотыднёвіка “ЛіМ”, пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: традыцыйныя купальскія песні;
- у 17:00 – Другі скрыпічны канцэрт Нікало Паганіні;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Вара Паніна;
- у 19:00 – радыёспектакль “Паленка-сялянка” паводле аповесці Аляксандра Пушкіна і музыкі Аляксандра Глазунова;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Гі дэ Мапасана “Буатэль”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра чароўную кветку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джорджа Майкла;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Мёртвым не баліць” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Неба”.
У праграме магчымы змены.