- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна «Поргі і Бес»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы брытанскага спевака Робі Уільямса;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Пітэра Кэйтэра;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра абрад «Драць зайца», які звязаны з вясельнымі традыцыямі на Дубровеншчыне;
- у 07:35 і 14:05– у праекце «Любімыя мелодыі» спявае Мадонна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Троя». Кампазітар Джэймс Хорнер;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Метнера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды», чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці шведскага тэнара Мікалая Геды;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Бобі Дарына 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута;
- у 13:30 – праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”» прапануе архіўныя запісы Поля Робсана;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава прагучаць рамансы айчынных творцаў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Эдварда Грыга;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе запісы малійскага трыа «Da Kali», а таксама шведскай групы «Partiet»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Пятра Раманенкі «Непаслухмянае куранятка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Альфрэда Брэндэля.
У праграме магчымы змены