25 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Кліфа Рычарда;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы аркестраў Джэймса Ласта, Поля Марыа, Макса Грэгара і іншых;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць піяністкі і кампазітара Марго Урубель;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Алеся Жука;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі з рэпертуару савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Нарок»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да тэлесерыяла “Пакінутыя”;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: творы Сяргея Рахманінава, Іаганэса Брамса і Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: апавяданні Настассі Нарэйка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка арганіста Джэка Макдафа;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – старшы выкладчык кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Наталля Дарожка;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Стыві Уандэра;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: рамансы Ларысы Мурашкі і Анатоля Багатырова на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: гітарныя творы Фернанда Сора;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравая музыка Франца Шуберта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы для цымбалаў.
У праграме магчымы змены