– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка фінскага квартэта «Ma Rouf» і групы з Даніі «Mames Bebegenush»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Людвіга ван Бетховена;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Іагана Крысціяна Баха;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» працягвае расповед аб Опцінай Пустыні;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Васіля Віткі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: у выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага гучаць эстрадныя п'есы Андрэя Шпянёва і Яўгена Грышмана;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: запіс сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі 2011 года;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Сяргея Белікава;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня». Госць праграмы – баяніст-віртуоз Дзяніс Чорны;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: інструментальныя п’есы Мілія Балакірава;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць урыўкі з успамінаў Пласіда Дамінга і Эдзіт Піяф, а таксама іх запісы;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Марыяй Галкінай;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе запіс з фондаў Беларускага радыё, перадачу 1979 года, якая расказвае аб рабоце радыё ў 1926-1927 гадах;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць канцэрт ансамбля «Il Sounar Parlante», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з вакалам Чакі Хан;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другой сімфоніі Яна Сібеліуса;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» працягвае расповед аб жыцці і творчасці Аляксандра Вярцінскага;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка аперэты Іагана Штрауса «Цыганскі барон». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1969 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Аляксея Дударава «Абразок» і «Святочная тэлеграма» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома трубача Рэндзі Брэкера «Score» 1968 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Падарожжа ў краіну мурашоў» паводле п’есы Таццяны Мушынскай. Рэжысёр – Ліка Пташук, у ролях – заслужаны артыст нашай краіны Аляксандр Шароў, артысты Святлана Цімохіна і Таццяна Ражаўская. Музычнае афармленне Аляксандра Літвіноўскага. Запіс 2018 года.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
