25 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта № 16 і № 17;
- у 01:00 – «Чытанка»: раман «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: фрагмент араторыі Фелікса Мендэльсона «Ілія»;
- у 7:30 – «Духоўная спадчына»: працяг знаёмства з прападобнапакутніцай Вялікай княгіняй Елісаветай Фёдараўнай;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Вікенція Шымука ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Наша музыка»: кампазіцыі Уладзіміра Алоўнікава;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага спевака і аўтара песень Эрыка Бёрдана;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны спевака Беньяміна Джыльі і творчасць танцоўшчыка Міхаіла Барышнікава;
- у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб абароне Магілёва;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мастацкага фільма «Каўказская палонніца, ці новыя прыгоды Шурыка»;
- у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёртая сімфонія Караля Шыманоўскага з саліруючым фартэпіяна;
- у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: герой праграмы – саліст Вялікага тэатра Беларусі Канстанцін Белахвосцік;
- у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: другая перадача з цыкла «Настаўнікі і вучні» пра кампазітарскі клас Анатоля Багатырова з фондаў Беларускага радыё;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: творчы шлях прымы-балерыны Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткі нашай краіны Людмілы Хітровай;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, у «Джазавых краявідах» пачуеце калекцыю мелодый у выкананні Сары Воан;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: творы Барыса Празароўскага;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: спектакль «Руслан і Людміла» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі. Пастаноўка зроблена на Беларускім радыё ў канцы 1990-х гадоў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Полі Берген 1960 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Зыкавы» паводле твора Максіма Горкага, а таксама фрагмент «Трыа для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі» Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 23:10 – праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.